Cisco абнаўляе стратэгію

Генеральны дырэктар Cisco Systems Джон Чемберс абвясціў, што ў наступным годзе кампанія абновіць сваю стратэгію і павялічыць сваю прысутнасць у спажывецкім сектары.

Для гэтага ў бліжэйшыя 12 месяцаў Cisco плануе вызваліць частку сваіх рэсурсаў для працы над прадуктамі для гэтага рынку. Па словах адмыслоўцаў Cisco, многія з тэхналогій кампаніі могуць быць адаптаваныя для выкарыстання ў хатніх умовах. Да прыкладу, з дапамогай абсталявання, якое выкарыстоўваецца на стадыёнах, можна палепшыць якасць і сэрвіс для хатняга прагляду.

Таксама кампанія цесна супрацоўнічае з індустрыяй забавак, напрыклад, з Walt Disney Co. Нават TelePresence, па словах Чемберса, можна адаптаваць для дома, даўшы спажыўцам больш магчымасцяў для групавога прагляду.

У якасці ж галоўнай прычыны абнаўлення стратэгіі ў Cisco называюць змены апошніх гадоў у тэхналогіях і эканоміцы. Па матэрыялах PCWorld.

Комментарии и уведомления в настоящее время закрыты..

Комментарии закрыты.