Мабільнага Firefox не будзе

У Mozilla Foundation было прынята рашэнне ў бліжэйшай будучыні не адаптаваць мабільную версію вэб-браўзэра Firefox пад Google Android.

Замест гэтага з'явяцца версіі мабільнага Firefox для ўсіх відаў Windows Mobile, выкарыстоўвальных у сучасных смартфона, уключаючы прылады з "тачскрином". Акрамя таго, наступнай сістэмай пасля Windows Mobile стане Symbian.

Што тычыцца iPhone, то тут сітуацыя складваецца няпроста. Мабільны Firefox парушае адно з галоўных правілаў Apple SDK, якое абвяшчае, што прыкладанні ад іншых распрацоўнікаў не павінны паўтараць функцыянал, закладзены ў iPhone вытворцам. Па матэрыялах The Inquirer.

Комментарии и уведомления в настоящее время закрыты..

Комментарии закрыты.