Нетбукі ад MSI на базе платформы Intel Menlow

Micro-Star International плануе паказаць нетбукі на базе новай MID-платформы Intel Menlow на выставе CES 2009, якая пройдзе ў студзені.

Гаворка ідзе аб двух мадэлях Wind U110 і U115, якія аснашчаны 10,2-цалевымі экранамі. Абедзве мадэлі створаны на базе новай платформы Intel для мабільных інтэрнэт-прылад пад назвай Menlow, а гэта значыць, што яны будзе абсталяваны працэсарам Atom Z530 і чыпсэтам SCH US15W.

Аднак эксперты ўжо адзначаюць, што новыя нетбукі ад MSI будуць каштаваць даражэй, чым папярэднія прадукты ад гэтай кампаніі (чакаецца, што ў раёне 500-700 даляраў), так як Menlow сама па сабе больш дарагая платформа. Па матэрыялах DigiTimes.

Комментарии и уведомления в настоящее время закрыты..

Комментарии закрыты.