Нетбукі займаюць на рынку важную нішу

Нетбукі займаюць больш важную нішу на рынку, чым можа здацца, лічаць аналітыкі Forrester Research.

Але пры гэтым аналітыкі занепакоеныя "небяспечнымі" маркетынгавымі стратэгіямі, якімі карыстаецца шэраг вытворцаў.

На думку спецыялістаў Forrester Research, нетбукі не варта расцэньваць выключна як танную альтэрнатыву больш дарагім рашэнням на рынку персанальных кампутараў. Да прыкладу, каля траціны амерыканскіх спажыўцоў разглядаюць нетбук у якасці другога ці трэцяга кампутара. Акрамя таго, прыкладна чвэрць спажыўцоў гатова купіць нетбук для дзіцяці.

Такім чынам, нетбук з'яўляецца лагічным звяном паміж персанальным кампутарам і мабільным тэлефонам. Па матэрыялах PCWorld.

Комментарии и уведомления в настоящее время закрыты..

Комментарии закрыты.