Новыя машыны MSI

Кампанія MSI Computer прадставіла два новых наўтбука.

GX620 і GX720 арыентаваны на аматараў кампутарных гульняў. Абодва лэптопа пабудаваныя на платформе Intel Centrino 2. За графіку ў іх адказваюць відэакарты Nvidia GeForce 9600M GT, а слых цешыць аб'ёмны гук стандарту Dolby 7.1. Навінкі ўзброеныя вінчэстарам аб'ёмам 320 Гб, а мадэль GX620, акрамя таго, абсталявана HDMI-выхадам і Bluetooth-модулем.

Лэптопы забяспечаныя сэнсарнымі клавішамі хуткага доступу да розных функцый. З іх дапамогай, напрыклад, можна імгненна актываваць фірмовую тэхналогію Turbo Drive Engine, якая дазваляе разагнаць цэнтральны працэсар. Дакрананнем да адпаведнай клавішы таксама можна запусціць сістэму ECO Engine Management. Па словах вытворцы, яна выконвае энергазберагальныя функцыі, дазваляючы падоўжыць жыццё батарэі ноўтбука.

Пакупнікам будуць прапанаваны мадэлі з дыяганалямі экранаў 15,4 і 17 цаляў.

Аб кошту наўтбукаў вытворца распаўсюджвацца не стаў.

Па матэрыялах TG Daily.

Комментарии и уведомления в настоящее время закрыты..

Комментарии закрыты.