Новыя звальнення ў AMD?

У AMD можа адбыцца новае скарачэнне штата — зараз на 10%, як сцвярджаюць індустрыяльныя крыніцы.

Прычыны ўсё тыя ж: зніжэнне попыту на рынку персанальных кампутараў з-за пагаршэнняў ў сусветнай эканоміцы. Згаданае скарачэнне, як чакаецца, можа пачацца ўжо ў студзені. Калі ўсё пацвердзіцца, то 10% з 15 000 супрацоўнікаў AMD будуць звольненыя. Змены могуць закрануць, у першую чаргу, вытворчасці, плюс, магчыма, некаторых адміністрацыйных пазіцый.

Таксама адзначым, што ў AMD чакаюць, што прыбытак кампаніі ў 4 квартале апынецца прыкладна на 25% ніжэй прыбытку ў 3 квартале. Па матэрыялах DigiTimes.

Комментарии и уведомления в настоящее время закрыты..

Комментарии закрыты.