Выйшла трэцяя версія OpenOffice

13 кастрычніка выйшла новая, трэцяя версія праграмнага пакета OpenOffice, які з'яўляецца галоўным і бясплатным канкурэнтам Microsoft Office. Ён падтрымлівае фармат OpenDocument 1.2, а таксама ўмее імпартаваць дакументы Microsoft Office 2007. Праца над ім доўжылася тры гады.

Акрамя таго, OpenOffice 3.0 навучыўся працаваць на кампутарах Mac (ён таксама падтрымлівае Windows і сістэмы на базе ядра Linux). Раней для яго запуску на гэтай платформе патрабаваўся пакет з падтрымкай аконнай сістэмы X11.

У пакеце таксама палепшана адлюстраванне дыяграм, у чатыры разы павялічана максімальны лік калонак у табліцах, у тэкставы працэсар дададзеная магчымасць адлюстроўваць у рэжыме рэдагавання некалькі старонак адразу.

Памер дыстрыбутыва з рускай версіяй OpenOffice пад Windows складае каля 140 мегабайт. Попыт на новы пакет са боку карыстачоў быў настолькі вялікі, што доступ да сайта апынуўся абцяжараны.

Комментарии и уведомления в настоящее время закрыты..

Комментарии закрыты.